ВУП Беларусі ў 2018 годзе вырас на 3% у параўнанні з 2017 годам, піша БЕЛТА [1] са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Згодна з першай ацэнкай, аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br121,6 млрд, або ў супастаўных цэнах 103 працэнты да ўзроўню 2017 года.
Індэкс-дэфлятар ВУП у 2018 годзе адносна 2017 года склаў 111,6%.
Прагназавалася, што рост валавога ўнутранага прадукту ў 2018 годзе складзе 3,5%.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/vvp-belarusi-v-2018-godu-vyros-na-3-333098-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vup-belarusi