Віталь Грыцэвіч, намеснік дырэктара дэпартамента па турызме — начальнік аддзела планавання і арганізацыі турысцкай дзейнасці Міністэрства спорту і турызму:
«Праект абноўленага закона аб турызме плануецца ўнесці на восеньскую сесію парламента. Гэта глабальны дакумент, які трэба падрыхтаваць сёлета. Міністэрства спорту і турызму ўжо правяло шэраг абмеркаванняў і круглых сталоў, дзе разглядаліся прапанаваныя змены. Магу сказаць, што ўзнікаюць гарачыя спрэчкі па ключавых момантах: як размеркаваць абавязкі і адказнасць тураператара і турагента, як павінен быць абаронены турыст (напрыклад, страхаванне альбо абавязковая «фінансавая падушка» для выплат). Напэўна, вырашэнне гэтых пытанняў і падрыхтоўка законапраекта не будуць такімі простымі».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert