Выстава твораў іканапісу адкрылася сёння ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, паведамляе БЕЛТА [1] са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнай акадэміі навук.
Выстава "Сведкі вечнасці" прымеркавана да аднаго з найважнейшых хрысціянскіх свят - Вадохрышча. Наведвальнікам будуць прадэманстраваны 30 твораў сакральнага жывапісу, у тым ліку абразы "Маці Божая Адзігітрыя Бялыніцкая" (сярэдзіна XVII ст.), "Мадонна з дзіцем у вянку" (канец XVII ст.), "Хрышчэнне ў Іардане" (першая чвэрць XIX ст.) Гэта абразы з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН.
Выстава будзе працаваць да канца сакавіка.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/vystavka-ikon-otkroetsja-18-janvarja-v-muzee-istorii-belorusskoj-literatury-333134-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[3] https://zviazda.by/be/tags/ikona
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-muzey-gistoryi-belaruskay-litaratury