Японскае агенцтва аэракасмічных даследаванняў (JAXA) сумесна з міністэрствам адукацыі, культуры, спорту, навукі і тэхналогій у пятніцу паспяхова ажыццявіла запуск ракеты-носьбіта Epsilon з касмадрома Уціноўра на паўднёвым захадзе краіны. Пра гэта абвясціла JAXA, піша ТАСС [1].
Гэта быў ужо чацвёрты па ліку запуск ракеты такога тыпу. Epsilon упершыню павінен вывесці на арбіту не адзін, а адразу сем невялікіх спадарожнікаў. Сярод іх - шэраг эксперыментальных апаратаў, адзін з якіх здольны генерыраваць спецыяльныя часціцы, падобныя на зоркі, якія падаюць. Яго выпрабаванне, як чакаецца, можна будзе назіраць з Зямлі.
Папярэдні запуск Epsilon са спадарожнікам ASNARO-2 для назірання за паверхняй Зямлі быў зроблены ў студзені мінулага года. JAXA разлічвае выкарыстоўваць гэтую ракету для вываду на арбіту невялікіх апаратаў, каб не задзейнічаць для гэтага больш цяжкую і дарагую H2A.
У цяперашні час Японія выкарыстоўвае ў сваёй касмічнай праграме, галоўным чынам, цяжкую ракету-носьбіт H2A, кожны запуск якой абыходзіцца ў 10 млрд іенаў ($90 млн), што значна даражэй сусветных аналагаў. Ад яе выкарыстання JAXA плануе адмовіцца да 2023 года, калі завершыцца распрацоўка больш эфектыўнай ракеты H-3. Паралельна ідзе ўдасканаленне Epsilon з мэтай пашырэння яе прымянення.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/kosmos/6013186
[2] https://zviazda.by/be/tags/yaponiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/raketa-nosbit
[4] https://zviazda.by/be/tags/kosmas
[5] https://zviazda.by/be/tags/spadarozhnik