У Ваўкавыску адбыўся выпадак, які можна было б назваць кур'ёзным, калі б наступствы не былі гэтак сур'ёзныя. Падрабязнасці распавядае [1] УУС Гродзенскага аблвыканкама.
40-гадовы мужчына выпіваў у знаёмых, у кампаніі была і 54-гадовая жанчына. "Сядзелі добра, душэўна, ніхто не лаяўся і не паводзіў сябе агрэсіўна", - расказваюць ва УУС. Але ў нейкі момант п'яны госць не ўтрымаўся на нагах і ўпаў на жанчыну - пад вагай яго цела ў яе адбыліся пераломы абедзвюх костак галёнкі.
У дачыненні да грамадзяніна распачата крымінальная справа за прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці.
Спасылкі
[1] http://uvd.grodno.by/?p=11837
[2] https://zviazda.by/be/tags/peralom
[3] https://zviazda.by/be/tags/vaukavysk