Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС сталіцы па “гарачых слядах” затрымалі 30-гадовага непрацуючага мінчаніна, які падазраецца ва ўгоне аўтамабіля сваёй былой жонкі, а таксама здзяйсненні на ім дарожна-транспартнага здарэння.
У міліцыю патэлефанавала жанчына паведаміла, што яе машына Citroen Xantia, прыпаркаваная ў двары дома па месцы жыхарства, знікла. А праз нейкі час праваахоўнікам паступіў выклік: на скрыжаванні гэты самы аўтамабіль патрапіў у дарожна-транспартнае задрэнне. Мужчына, што быў за рулём, збег. Аператыўнікі ўстанавілі, што напярэдадні гэтых падзей уладальніца машыны ў сваёй кватэры сустракалася з былым мужам. Пасля яго сыходу прапалі ключы ад транспартнага сродку, а неўзабаве – і ён сам. Мужчына быў затрыманы.
За згон аўтамабіля яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрміна да пяці гадоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne