Такі зварот размешчаны на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Агучана просьба інфармаваць аб выпадках масавага падыходу рыбы да лунак на вадаёмах і іншых прыкметах заморных з’яў. Інфармацыю пра гэта трэба адрасаваць у абласныя і Мінскі гарадскі камітэты прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённыя і гарадскія інспекцыі. Гэта дазволіць своечасова прымаць меры папярэджанні замораў рыбы на вадаёмах.
Тэрытарыяльныя органы міністэрства фарміруюць, вядуць і штогод акумулююць базы дадзеных з пералікамі вадаёмаў, на якіх могуць узнікаць заморныя з’явы. Сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя яны праводзяць абследаванні вадаёмаў, каб выявіць фактары, якія могуць прывесці да замораў. Такія абследаванні цягам года ў перыяд з 1 студзеня па 1 красавіка і з 15 чэрвеня па 20 жніўня будуць праводзіцца не радзей аднаго раза ў 15 дзён.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zamory