Ваенныя гарадкі ў Беларусі паступова ўдасканальваюцца і мадэрнізуюцца.
Робіцца гэта паступова, што можна прасачыць на прыкладзе 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. Летась у новы двухпавярховы будынак з сучасным абсталяваннем пераехала медыцынская рота. А ўчора на тэрыторыі гарадка адкрылася новая салдацкая лазня. Раней ваеннаслужачыя хадзілі памыцца ў лазні на тэрыторыі горада. Было гэта не зусім зручна. Цяпер жа адначасова лазня можа прыняць да трыццаці чалавек.
— Ідзе планамерная работа па прывядзенні ваенных аб'ектаў у ідэальны стан. Учора зроблены чарговы крок у гэтым кірунку, — адзначыў міністр абароны Андрэй Раўкоў.
— На тэрыторыі вобласці дыслакуецца шэраг падраздзяленняў Заходняга аператыўнага камандавання, — расказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. — І тут служаць пераважна хлопцы з Гродзенскай вобласці. Таму мы пастаянна імкнёмся ствараць нармальныя бытавыя ўмовы для ваеннаслужачых.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/armiya