Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні, патэфонныя вечарынкі, фестываль-конкурс лядовых і снежных скульптур і прэзентацыя «Палескай Бібліі» — Афіша «Звязды» з 21 па 27 студзеня.
Дзе: Мінск-Арэна, пр-т Пераможцаў, 111
Калі: 21 — 27 студзеня
Колькі каштуе: ад 5 рублёў
З 21 па 27 студзеня 2019 года лідары кантынентальнага фігурнага катання прадэманструюць сваё майстэрства на лёдзе сталічнага ШКСК «Мінск-Арэна».
Калі для балельшчыкаў гэта, несумненна, свята, якое аб'ядноўвае спорт і мастацтва, то для спартсменаў — адзін з важных крокаў на шляху да Алімпійскіх гульняў-2022, якія пройдуць у Пекіне. Асноўную канкурэнцыю беларускім фігурыстам складуць прадстаўнікі Расіі, Францыі і Іспаніі, што традыцыйна займаюць еўрапейскі п'едэстал. Плануецца, што ўсяго ўдзел у турніры возьмуць больш за 100 наймацнейшых фігурыстаў кантынента.
Пераможцы чэмпіянату Еўропы будуць вызначаны ў чатырох катэгорыях:
Адным з самых яскравых момантаў чэмпіянату стане святочны гала-канцэрт. Таксама арганізатары абяцаюць насычаную забаўляльную праграму, якая абавязкова спадабаецца самым юным гасцям чэмпіянату і іх бацькам: гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі для дзяцей, галаваломкі і квэсты для ўсёй сям'і, інтэрактыўныя майстар-класы.
Дзе: бібліятэка імя Я. Коласа, вул. Сурганава, 15
Калі: з 21 па 31 студзеня
Колькі каштуе: бясплатна
Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашае азнаёміцца з гісторыяй бібліятэкі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі, а таксама з рэдкімі выданнямі, прадстаўленымі на выставе «З навуковай скарбонкі мінулых стагоддзяў». Экспазіцыю складаюць заходнееўрапейскія і расійскія навуковыя выданні XVII-XVIII стст. з фонду аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі. Сярод найбольш каштоўных экспанатаў — знакаміты трактат «Вялікае майстэрства артылерыі» (1676) ваеннага інжынера і тэарэтыка артылерыі з Вялікага Княства Літоўскага Казіміра Семяновіча, прыжыццёвае выданне працы шведскага прыродазнаўцы Карла Лінея «Роды раслін» (1764), «Старажытная расійская гісторыя» (1766) Міхаіла Ламаносава і інш. У інфармацыйна-выставачным цэнтры для наведвальнікаў таксама будзе экспанавацца кніжная выстава, прысвечаная беларускаму навукоўцу-прыродазнаўцу, мэтру электрычнасці — вынаходніку электраграфіі і бяздротавай перадачы электрычных сігналаў Якубу Атонавічу Наркевічу-Ёдку.
Разам з тым у зале будзе арганізаваны кінапаказ дакументальных навукова-папулярных фільмаў Міжнароднага фонду «Навука вакол нас», Студыі гістарычных фільмаў «Майстэрня В. Бокуна»:
Традыцыйна ў холе першага паверха дэманструецца выстава «Навука Беларусі: інавацыі, тэхналогіі, прыярытэты». Таксама ўсе жадаючыя могуць прыняць удзел у акцыі «Мяняем кнігу на кнігу ці аддаём у добрыя рукі!» Для абмену прымаюцца любыя кнігі па жанры, тэматыцы і году выдання з хатніх бібліятэк. Акцыя пройдзе ў холе першага паверха бібліятэкі.
Уваход вольны, па папярэднім запісе: + 375 17 284 10 31.
Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі
Калі: 23 — 26 студзеня
Колькі каштуе: 10 рублёў, ільготны — 5 рублёў
Правядзенне фестывалю мае прыродаахоўную накіраванасць і дае магчымасць прыцягнуць грамадскую ўвагу да пытанняў беражлівых адносін да прыроды, флоры і фаўны нашай радзімы.У фестывалі бяруць удзел дзевяць каманд прафесійных скульптараў і дзевяць студэнцкіх каманд профільных факультэтаў дзяржаўных устаноў адукацыі. Выстава скульптур працягнецца да 3 лютага.
Урачыстае адкрыццё 5-га Фестывалю-конкурсу снежна-лядовых скульптур адбудзецца 26 студзеня 2019 года ў 14.30. У яго рамках запланавана:
На тэрыторыі саду працуюць гандлёвыя кропкі, зімовыя атракцыёны. Бонус для наведвальнікаў — пачастунак гарачай гарбатай.
Дзе: Галерэя «Ў», вул. Кастрычніцкая, 19
Калі: да 30 студзеня
Колькі каштуе: бясплатна, але патрэбна рэгістрацыя
З 17 па 30 студзеня ў малой зале галерэі сучаснага мастацтва «Ў» праходзіць выстава маладых мастачак «Лес дзяўчыны». Удзельнiцы выставы: Палiна Скачкова / Алена Кучка / Варвара Суднiк / Лiдзiя Куршук / Ульяна Каленiк / Таццяна Ларына / Крысцiна Шчэмелева / Ганна Агеева / Дар’я Раўтовiч.
Выстава работ маладых мастачак «Лес дзяўчыны» — вынік пленэру-пагружэння праекта «ART IN ACTION» у густыя лясы і чыстыя воды блакітных азёр, праблемы самаідэнтыфікацыі, правоў чалавека, экалогіі і ўрбаністыкі праз дыялог і мастацкае даследаванне. У лесе няма дзвярэй і вокнаў, яго нельга зачыніць, і немагчыма схавацца ад самога сябе. Сыход ад сучаснай гарадской культуры, прасякнутай і насычанай электрычнасцю і інтэрнэтам, ад культуры, якая часта вызначае нашы маскі, але хавае нас саміх, зрабіў магчымым даследаваць сябе праз прыроду. Праз увагу да адчуванняў, сумленнасць прад’яўлення сябе свету, вяртанне да каранёў у самым літаральным сэнсе слова — каранёў дрэваў, якія крэпка абдымаюць зямлю.
Гэтая выстава — разважанні дзевяці мастачак пра сябе і пра вонкавы свет, пра тыя выклікі, якія ставіць перад намі сучаснасць — агульначалавечыя і асабістыя. Мастачкі даследуюць пытанні сацыяльнай інклюзіi, табуіраванасці ў грамадстве, права на ўласнае «я», унутраныя і знешнія межы. «Адкуль мы прыйшлі? Хто мы? Куды мы ідзем?»
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, вул. Леніна, 20
Калі: па 31 студзеня
Колькі каштуе: 5 рублёў
Кожную пятніцу, суботу, нядзелю студзеня. Старыя кружэлкі, шум павароту ручкі і аўтэнтычны гукавой антураж. З 18:00 да 18:30 слых будуць грэць кампазіцыі «эталоннай» выканаўцы народных песень Лідзіі Русланавай.
Самы сапраўдны патэфон пачатку 1950-х гадоў, які ўжо паспеў прыжыцца ў экспазіцыі трэцяй залы, распачынаецца ў апошнюю гадзіну працы музея. Чатыры пласцінкі Ленінградскага і Рыжскага заводаў граммофонных пласцінак — сапраўдная рэдкасць. У 1930-я гады яны разыходзіліся мільённымі накладамі, а пасля арышту спявачкі ў 1948 годзе былі забаронены і выключаныя з абароту. Зборныя куратарскія экскурсіі — па серадах (16 і 23 студзеня) у 17:00.
Лёс калекцыі рускага жывапісу заслужанай артысткі РСФСР Лідзіі Русланавай — гэта па-сапраўднаму захапляльная гісторыя, цесна звязаная з лёсам спявачкі. Вядучы навуковы супрацоўнік музея, куратар выставы Надзея Усава прыадкрые заслону таямніцы і падзеліцца вострасюжэтнымі гісторыямі пра шлях «арыштаванай» калекцыі ў сцены Нацыянальнага мастацкага музея.
Дзе: Галерэя TUT.BY, пр-т Дзяржынскага, 57
Калі: 23 студзеня ў 19:00
Колькі каштуе: бясплатна
23 студзеня ў Мінску адбудзецца святочная прэзентацыя ўнікальнай кнігі «Новы Запавет» на палескай мове в. Сіманавічы вядомага мовазнаўцы Фёдара Данілавіча Клімчука.
Фёдар Клімчук — вядомы папулярызатар палескіх гаворак, гісторык, найлепшы знаўца мовы і традыцыйнай культуры Берасцейшчыны і Піншчыны. Кніга выходзіць упершыню ў поўным выданні.
Спецыяльныя госці:
Уваход толькі па рэгістрацыі [2].
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeGC5Zys9OCpqTYnV-nmPZPTQ-Nz4GPouzAc9gfG3up-VKyzQ/closedform
[3] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic