Жыхар вострава Хакайда Масадзо Нанака, які раней быў прызнаны найстарэйшым мужчынам на Зямлі, памёр у нядзелю ва ўзросце 113 гадоў. Пра гэта паведаміла агенцтва Kyodo [1].
Японец памёр у сваім доме ў пасёлку Асёра.
Нанака нарадзіўся ў 1905 годзе. У апошнія гады ён пражываў разам з унукамі ля падножжа гары Мэакан на поўначы Хакайда. Яго нашчадкі кіруюць невялікім гатэлем на гарачых крыніцах "Нанака онсэн" у гэтай мясцовасці.
Характэрна, што ў рэйтынгу самых пажылых людзей Нанака займаў прыкладна 30-е месца. Усе пазіцыі перад ім належаць жанчынам.
Спасылкі
[1] http://www.kyodonews.jp/
[2] https://zviazda.by/be/tags/yaponiya