Кампанія атрымала галоўную прэмію ў галіне рознічнага гандлю.
На штогадовай выставе і канферэнцыі Нацыянальнай федэрацыі рэтэйлераў (NRF) кітайская кампанія Alibaba ўвайшла ў спіс кампаній, якія фарміруюць будучыню галіны рэтэйл (The List of People Shaping Retail's Future). Гэта азначае, што Alibaba стала адным з лідараў у галіне рознічнага гандлю ў свеце, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Дадзенае мерапрыемства з'яўляецца самым вялікім у свеце кірмашом-выставай у галіне рознічнага гандлю. На выставе Fresh Hema, магазін пры кампаніі Alibaba, прадставіў падвесны ланцуг для перавозкі тавараў і робата па дастаўцы ежы, што прыцягнула ўвагу наведвальнікаў.
Атрыманне дадзенай прэміі сімвалізуе аб сусветным прызнанні, атрыманым Alibaba дзякуючы інавацыям.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya