У сувязі са смерцю мэра Гданьска Паўла Адамовіча.
Паўла Адамовіча паранілі [2] нажом на сцэне падчас дабрачыннага канцэрту ўвечары 13 студзеня. Гэта зрабіў 27-гадовы раней судзімы за рабаванне некалькіх банкаў мясцовы жыхар. Як паведамлялі польскія СМІ, яму ўдалося абмінуць ахову сцэны, прад'явіўшы фальшывае пасведчанне журналіста.
У крытычным стане мэра даставілі ў бальніцу пры Універсітэцкім клінічным цэнтры ў Гданьску. Паўлу Адмовічу зрабілі складаную аперацыю, але, нягледзячы на намаганні дактароў, праз дзень ён памер.
Павел Адамовіч з’яўляўся мэрам Гданьска 20 гадоў, на апошніх мясцовых выбарах, якія прайшлі ў мінулым годзе, ён заручыўся падтрымкай 65% насельніцтва.
Павел нарадзіўся 2 лістапада 1965 года ў Гданьску, куды яго бацька прыехаў з Вільнюса. Вядома, што бабуля Адамовіча “па кудзелі” родам са Смаргоні. Адамовіч неаднаразова наведваў нашу краіну, ўраджаннямі аб гэтых візітах дзяліўся [3] на сваім сайце.
Развітацца з мэрам Гданьска прыйшлі прыкладна 45 тысяч чалавек. Жалобную цырымонію наведалі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэм'ер-міністр Матэуш Маравецкі, былы прэзідэнт Лех Валенса.
У пасольстве Польшчы ў Беларусі 21 студзеня з 10:00 да 15:00 адкрыта кніга спачуванняў у сувязі са смерцю Паўла Адамовіча. Дыпмісія знаходіцца у Мінску па адрасе: вул. Змітрака Бядулі, 11.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://zviazda.by/be/news/20190114/1547444958-mer-gdanska-peranyos-aperacyyu-paslya-zamahu-yon-u-cyazhkim-stane
[3] http://adamowicz.pl/2009/07/12/bialorus-jest-w-nas/
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/polshcha