Да 21 градуса марозу чакаецца ноччу 22 студзеня. Будзе воблачна з праясненнямі, у многіх раёнах невялікі снег, паведаміў pogoda.by [1].
У начныя і ранішнія гадзіны месцамі чакаецца слабы туман. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў марозу, па поўначы ноччу - мінус 11-16, пры праясненнях 17-21 ніжэй за нуль. Днём чакаецца ад 2 да 7 градусаў марозу, па поўначы 8-13 ніжэй за нуль.
Спасылкі
[1] http://pogoda.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/pragnoz-nadvorya