Ён скіраваны на падрыхтоўку новага пакалення мінчан, якія валодаюць высокім узроўнем экалагічнай культуры з самага ранняга ўзросту, паведамляе сайт Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
“Зялёныя класы” ствараюцца на базе ўстаноў адукацыі, размешчаных паблізу Горада птушак і іншых экалагічных сцежак сталіцы. Першыя “зялёныя класы” створаны ў пачатковай школе № 29 г. Мінска. У бліжэйшы час яны адкрыюцца і ў іншых, найбольш эфектыўна працуючых у экалагічным кірунку, школах горада.
Як далучыцца да праекта і стаць “зялёным” класам?
Для атрымання статусу "зялёнага” патрэбна, каб ва ўжо існуючым у школе класе 10 чалавек захацелі стаць яго вучнямі:
У рамках рэалізацыі праекта запланаваны наступныя мерапрыемствы:
Задача праекта - захаваць прыроду Мінска і перадаць яе ў рукі наступнага пакалення, якое ўжо расце і выхоўваецца ў “зялёных класах” беларускай сталіцы.
Праект "Зялёныя класы беларускай сталіцы" рэалізуецца Мінскім гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Цэнтрам экалагічнага выхавання і развіцця.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ekalogiya
[2] https://zviazda.by/be/tags/pryroda
[3] https://zviazda.by/be/tags/praekt
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-pryrodnyh-resursau-i-ahovy-navakolnaga-asyaroddzya