Якія падвохі могуць чакаць пры куплі кватэры ў растэрміноўку? Ці падлягае падаткаабкладанню падораная кватэра? Ці можна аспрэчыць дагавор дарэння? Як падзяліць асабовыя рахункі? Пры якіх умовах можна выселіць уласніка з кватэры?
Гэтыя і іншыя пытанні вы зможаце задаць на прамой тэлефоннай лініі гасцям нашай рэдакцыі — адвакатам спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі № 3 па прававым забеспячэнні здзелак з нерухомасцю Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Святлане КАСЦЕВІЧ і Сняжане БАХОРЫНАЙ.
Прамая лінія пройдзе 23 студзеня з 11 да 13 гадзін. Наш тэлефон 8 (017) 287-18-71.
Папярэднія пытанні можаце задаваць сёння і заўтра з раніцы па тэлефоне 8 (017) 287-18-29 у працоўны час. Або можаце даслаць пытанні (з пазнакай «Прамая лінія») на электронны адрас іnfo@zvіazda.by ці па пошце: вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, 220013, г. Мінск.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/pramaya-liniya
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhyllyovae-budaunictva