Міністэрства абароны Венесуэлы паведаміла аб няўдалай спробе мецяжу ў сталіцы краіны. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, затрыманыя некалькі дзясяткаў чалавек. Адначасова ў тым жа раёне Каракаса пачаліся беспарадкі.
Паводле паведамлення мінабароны, невялікая група ваеннаслужачых нацыянальнай гвардыі скрала зброю з КПП у сталічным раёне Петар і ўзяла ў закладнікі чатырох афіцэраў. Затым мяцежнікі адправіліся ў раён Коціса.
У мінабароны адзначаюць, што на камандным пункце ў Коцісе мяцежнікі сутыкнуліся з актыўным супрацівам з боку ваенных, якія захоўваюць вернасць ураду краіны.
Паводле паведамлення ведамства, мяцежнікі схоплены і ўжо даюць паказанні, а выкрадзеная імі зброя вернута вайскоўцам.
Кіраўнік нацыянальнага ўстаноўчага сходу Венесуэлы Дыёсдада Кабельё у сваім "Твітары" паведаміў, што "вартавыя радзімы арыштавалі маленькую групу налётчыкаў і здраднікаў радзімы".
Улады заяўляюць, што спроба бунту адбылася "ў інтарэсах вельмі правых сіл", аднак не ўдакладняюць, хто канкрэтна прадстаўляе гэтыя сілы.
BBC [1]
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-46946887
[2] https://zviazda.by/be/tags/venesuela