Больш за 220 навуковых распрацовак будуць прадстаўлены 25 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук на выставе, прымеркаванай да Дня беларускай навукі.
У гэты ж дзень у 15.00 адбудзецца рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню беларускай навукі. У мерапрыемстве прымуць удзел каля 500 прадстаўнікоў акадэмічнай, вузаўскай і галіновай навукі, маладыя навукоўцы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, вышэйшых навучальных устаноў.
Лепшым вучоным і даследчыкам краіны будуць уручаны ўзнагароды. Ад НАН Беларусі будуць узнагароджаны лаўрэат звання "Вучоны года НАН Беларусі — 2018" акадэмік Мікалай Казак, пераможцы конкурсу "ТОП-10" вынікаў дзейнасці вучоных Акадэміі навук за 2018 год у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў, а таксама маладыя навукоўцы — лаўрэаты прэміі НАН Беларусі і фонду падтрымкі адукацыі і навукі (Алфёраўскага фонду). Дзень беларускай навукі адзначаецца ў Беларусі ў апошнюю нядзелю студзеня.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/navuka