РУП "Белпошта" абвясціла 23 студзеня акцыю "Дзень ручнога ліста".
Наведвальнікі змогуць набыць паштоўку і напісаць цёплыя словы ў адрас сяброў і блізкіх, работнікі "Белпошты" бясплатна даставяць пасланне ў любы куток нашай краіны.
У сталіцы акцыя ў гонар Дня ручнога ліста адбудзецца на паштамце на пр. Незалежнасці, 10 (з 16.00 да 18.00), у АСС № 23 на пр. Незалежнасці, 103 (з 11.00 да 12.00). Поўны пералік аддзяленняў сувязі, дзе можна адправіць паштоўку, апублікаваны на сайце "Белпошты".
Дзень ручнога ліста святкуецца 23 студзеня. Ён быў уведзены, каб нагадаць пра ўнікальнасць ручнога ліста і арыгінальнасць почырку кожнага чалавека.
sb.by [1]
Спасылкі
[1] https://www.sb.by/articles/belpochta-predlagaet-23-yanvarya-besplatno-otpravit-otkrytku.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/belposhta