Міністэрства ўнутраных спраў аб'яўляе аб правядзенні конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Беларусі.
Да ўдзелу запрашаюцца рэдакцыі, творчыя калектывы і асобныя журналісты, тэлеаператары, фотамайстры сродкаў масавай інфармацыі, інтэрнэт-сайтаў, пазаштатныя аўтары, у тым ліку і супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў.
У гэтым годзе традыцыйны спіс намінацый (“Праект года”, “Лепшая раённая газета", "Лепшы аўтар”, “Лепшы відэаролік сацыяльнай рэкламы”, “Лепшая фотаработа”, “Лепшы інтэрнэт-праект", "Лепшы карпункт”) дапоўніўся трыма новымі :
Да разгляду прымаюцца матэрыялы, размешчаныя ў СМІ і інтэрнэце з 1 студзеня па 31 снежня 2018 года.
Работы з паметкай “На конкурс” варта накіраваць не пазней за 1 сакавіка на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Гарадскі Вал, 4, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў.
Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца, а прадстаўленыя з парушэннем умоў -- не разглядаюцца. Афармленне адпаведнай заяўкі абавязкова.
Больш падрабязная інфармацыя аб умовах правядзення конкурсу, парадку прадастаўлення работ і правілах афармлення можна азнаёміцца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mus