Ратаўнікі вынеслі двух чалавек з кватэры ў доме на вул. Надзеждзінскай, якая гарэла увечары 21 студзеня.
Работнікі МНС, якія прыбылі на месца выкліку, высветлілі, што загарэлася маёмасць у жылым пакоі. Тут спачатку знайшлі жанчыну, што ляжала на ложку без прытомнасці, затым на падлозе палаючага памяшкання, таксама ў непрытомным стане, выявілі мужчыну. Абодвух вынеслі на свежае паветра і перадалі медыкам. Сужыцельцы гаспадара жылля правялі сардэчна-лёгачную рэанімацыю. Абодвух пацярпелых з апёкамі і атручваннем прадуктамі гарэння шпіталізавалі.
Эвакуацыя іншых жыхароў дома не спатрэбілася. Прычыну пажару высвятляюць, разглядаюць версію неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні пацярпелымі.
mchs.gov.by [1]
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/dvuh-chelovek-spasli-pri-pozhare-v-pyatietazhke-v-minske-oba-byili-uzhe-bez-soznaniya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk