Бярэзінскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да 56-гадовага майстра лесу, які падазраецца ў незаконнай высечцы дрэў, якая прывяла да страты ў асабліва буйным памеры. Пра гэта БЕЛТА [1] паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.
Крымінальная справа па ч. 2 арт. 277 КК распачата на падставе праверкі супрацоўнікаў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Яны выявілі незаконную рубку дуба, клёну і ліпы на асабліва ахоўнай тэрыторыі Брродзецкага лясніцтва - у водна-балотным заказніку мясцовага значэння "Вязькуціна".
"Устаноўлена, што майстар лесу пры арганізацыі суцэльнай санітарнай высечкі на тэрыторыі заказніка вызначыў для спілоўкі дрэвы, не адзначаныя ў лесасечным білеце. У выніку 40 клёнаў, 14 дубоў і 5 ліп былі незаконна высечаныя, - распавяла Таццяна Беланог. - Прычыненая шкода навакольнаму асяроддзю склала больш як Br24 тыс. "
Пры аглядзе ўчастка былі зафіксаваныя 100 шасціметровых бярвенняў дрэў названых парод. Канфіскавана адпаведная дакументацыя, прымаюцца меры ў мэтах пакрыцця нанесенай шкоды. Следчыя і працэсуальныя дзеянні працягваюцца. Канчатковая прававая ацэнка дзеянням мужчыны будзе дадзена па выніках расследавання.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyrubka
[3] https://zviazda.by/be/tags/lyasy
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekalogiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni