Нашы работнікі сталі менш дасылаць грошай на радзіму. Грашовыя пераводы беларусам з-за мяжы летась скараціліся на 12,75 % у параўнанні з 2017 годам, паведамляе Нацыянальны банк.
У цэлым за мінулы год гастарбайтары пералічылі на радзіму 326 мільёнаў долараў супраць 373,67 млн долараў годам раней. За мінулы год з Беларусі было адпраўлена грашовых пераводаў на 175 млн долараў. Гэта на 6,3 % больш, чым у 2017 годзе, калі было адпраўлена 164,5 млн долараў. Сярэдняя сума аднаго пераводу ў нашу краіну склала 287,67 долара, з яе — 364,2 долара. Пры падліку ўлічваліся грашовыя пераводы, здзейсненыя праз міжнародныя сістэмы Western Unіon, «Юністрым», «Залатая карона», Money Gram, BLІZKO, «Лідар», Contact, «Калібры», Faster, Rіa Money Transfer.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/grashovyya-peravody