Адукацыйныя стандарты агульнай сярэдняй адукацыі зацверджаны ў Беларусі. Адпаведная пастанова Міністэрства адукацыі ад 26 снежня 2018 года нумар 125 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА [1].
Пастановай зацвярджаюцца адукацыйны стандарт пачатковай адукацыі, адукацыйны стандарт базавай адукацыі і адукацыйны стандарт сярэдняй адукацыі. Дакумент уводзіцца ўзамен пастаноў Міністэрства адукацыі нумар 2 ад 10 студзеня 2007 года "Аб зацвярджэнні адукацыйнага стандарту агульнай сярэдняй адукацыі", нумар 96 ад 3 кастрычніка 2008 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2007 года нумар 2", нумар 32 ад 29 мая 2009 года "Аб зацвярджэнні адукацыйных стандартаў вучэбных прадметаў у агульнаадукацыйных установах".
Стандарты распрацаваны Міністэрствам адукацыі Беларусі сумесна з Навукова-метадычнай установай "Нацыянальны інстытут адукацыі" Мінадукацыі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/ctandarty-obschego-srednego-obrazovanija-utverzhdeny-v-belarusi-333691-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-adukacyi