У Ленінскае РУУС сталіцы звярнулася жыхарка Мінскай вобласці, якая патлумачыла, што страціла ў будынку гандлёвага цэнтра па вуліцы Дзянісаўскай 6100 долараў ЗША. Грошы выпалі з сумкі, калі жанчына набывала гарнітуру для тэлефона. Прапажу выявіла, знаходзячыся на тэрыторыі гандлёвага цэнтра ў кавярні.
Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў былі ўстаноўлены асобы, якія знайшлі грошы. Імі былі дзве непаўналетнія мінчанкі, якія падзялілі валюту пароўну. Адна паспела частку сумы выдаткаваць (купіла мабільны тэлефон, вопратку), у другой долары засталіся некранутымі.
П гэтым факце праводзіцца праверка. Дзеянням непаўналетніх будзе дадзена прававая ацэнка. Канфіскаваныя ў іх грошы знаходзяцца ў Ленінскім РУУС сталіцы і ў бліжэйшы час будуць вернуты ўладальніку.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/groshy
[2] https://zviazda.by/be/tags/dolary
[3] https://zviazda.by/be/tags/gandlyovy-centr-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/padletki
[5] https://zviazda.by/be/tags/milicyya