Беларусь увайшла ў топ-80 лепшых краін свету па версіі US News and World Report, размясціўшыся на 73-й пазіцыі, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" [1].
Трапіць у топ нашай краіне дапамаглі галоўным чынам балы, якія яна набрала за ўзровень адкрытасці бізнесу і прывабнасць для турыстаў. Складальнікі рэйтынгу адзначылі, у прыватнасці, маляўнічасць прыроды нашага краю - лясы і азёры.
Першае месца ў топе дасталася Швейцарыі, узровень жыцця ў якой высокі дзякуючы сукупнасці спрыяльных складнікаў. Другое месца ў Японіі, якая вылучаецца, перш за ўсё, узорным узроўнем развіцця прадпрымальніцтва. З нашых краін-суседзяў найбольш высока размясцілася Расія - 24-я пазіцыя.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/otkryita-dlya-biznesa-i-privlekatelna-dlya-turistov-belarus-voshla-v-top-luchshih-stran-mira/
[2] https://zviazda.by/be/tags/reytyng
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/turyst
[5] https://zviazda.by/be/tags/turyzm
[6] https://zviazda.by/be/tags/biznes