З-за моцных маразоў на паўночным усходзе Злучаных Штатаў часткова замёрз самы магутны ў Паўночнай Амерыцы Ніягарскі вадаспад, інфармуе РИА Новости [1] са спасылкай на тэлеканал CNN.
Па звестках тэлеканала, вадаспад мог замерзнуць з-за снежнага шторму, які прыйшоў у гэты рэгіён. Падкрэсліваецца, што 22 студзеня тэмпература там паніжалася да -20 °С.
Па словах метэаролага Майкла Гая, халодны вецер прагназуецца ў рэгіёне яшчэ на працягу двух тыдняў.
Вандроўцы, якія прыехалі паглядзець на вадаспад, робяць здымку на фоне вады, пакрытай лёдам, і звяртаюць увагу, што цяпер відовішча нагадвае палац Эльзы з мультфільма "Халоднае сэрца".
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20190123/1549752823.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/vadaspad
[3] https://zviazda.by/be/tags/maroz