На Італію насоўваецца паўночнаатлантычны цыклон, які нясе з сабой халады і моцныя снегапады. У асобных рэгіёнах краіны з-за складаных умоў надвор'я аб'яўлены павышаны ўзровень небяспекі, адзначаюцца перабоі ў транспартным паведамленні, часова зачыненыя школы, паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на італьянскі тэлеканал Rai News.
Чакаецца, што ў бліжэйшы час цыклон абрынецца на паўночныя і заходнія рэгіёны Італіі, а затым пачне паступовае прасоўванне да цэнтральнай часткі краіны. Асабліва моцныя вятры, суправаджаныя снегападамі, прагназуюцца ў Лігурыі і Сардзініі, дзе аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі. Папярэджанне аб неспрыяльных умовах надвор'я атрымалі таксама жыхары абласцей Умбрыя, Лацыё, Абруца, Малізэ, Кампанія, Базіліката. У Умбрыі з-за непагадзі прыпыненая работа школ.
Паводле даных метэаролагаў, на паўночна-ўсходнім узбярэжжы краіны чакаюцца штормы.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/na-italiju-nadvigajutsja-holoda-i-silnye-snegopady-333774-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/italiya