Спартыўна-аздараўленчая акцыя арганізуецца на базе гарналыжнага комплексу “Лагойск” і прымеркаваная да святкавання Таццянінага дня – нефармальнага свята студэнтаў, бо святая лічыцца апякункай студэнцкай моладзі.
У гэты дзень студэнтаў павіншуюць рэктар БДУ Андрэй Кароль і першы прарэктар Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ протаіерэй Сергій Гардун.
Удзельнікамі спартыўнага свята стануць больш як 500 студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДУ. Каманды рэктарата, дэканатаў, работнікаў і студэнтаў універсітэта будуць змагацца ў лыжнай эстафеце. Падарункам для ўсіх гасцей стане сустрэча з беларускім лыжнікам, пераможцам этапу Кубка свету, удзельнікам сямі Алімпійскіх гульняў Сяргеем Далідовічам.
У гэты дзень на пляцоўках спартыўна-аздараўленчага комплексу будуць працаваць зоны актыўнасці, дзе ўсе ахвотныя змогуць паспрабаваць свае сілы ў сумо, атракцыёне “вялікі футбол”, ціры і г. д. Акрамя таго, для ўдзельнікаў мерапрыемства пройдуць шматлікія розыгрышы і конкурсы. Ключавой падзеяй зімовага свята стане катанне на горных лыжах, снаўбордзе, цюбінгах і г. д.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdu