Беларусь і Расія працягваюць перамовы па цане на расійскі газ, якая будзе дзейнічаць з 2020 года, паведаміў сёння журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч на першым Нацыянальным форуме па ўстойлівым развіцці, перадае [1] БЕЛТА.
"Перамовы праводзяцца і на ўзроўні профільных міністэрстваў, і на ўзроўні віцэ-прэм'ераў. Перамоўны працэс працягваецца", - адзначыў Віктар Каранкевіч.
Цана на газ для Беларусі у 2019 годзе складае $ 127 за 1 тыс. куб.м.
Згодна з раней дасягнутымі дамоўленасцямі, бакі павінны ўзгадніць кошт на расійскі газ для Беларусі ў 2020-2024 гадах да 1 ліпеня 2019 года. Як раней падкрэсліваў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка, Беларусі патрэбныя не нізкія цэны на расійскі газ, а стварэнне роўных умоў для суб'ектаў гаспадарання.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/belarus-i-rossija-prodolzhajut-peregovory-po-tsene-na-gaz-s-2020-goda-karankevich-333883-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/viktar-karankevich
[3] https://zviazda.by/be/tags/gaz