Авіякампанія "Белавія" вызначыла новыя напрамкі, на якія распаўсюджваюцца эксперыментальныя тарыфы. Такая інфармацыя размешчана на сайце авіякампаніі, паведамляе [1] БЕЛТА.
Спіс акцыйных напрамкаў папоўнілі авіярэйсы ў Амстэрдам, Краснадар, Стакгольм і Тэль-Авіў. Кошт квіткоў складзе ў адзін бок 10 еўра плюс таксы і зборы, туды-назад - 20 еўра плюс таксы і зборы. Час рэалізацыі білетаў - 24 студзеня з 9.00 да 23.59 па мінскім часе. Перыяд падарожжа: з 25 студзеня па 24 лютага (дата вяртання па другім купоне). Акцыя дзейнічае пры куплі білетаў як з Мінска, так і ў Мінск. Квіткі прадаюцца толькі на сайце belavia.by [2]. Змены часу і даты вылету забароненыя. Колькасць квіткоў па акцыі абмежавана.
Выкарыстанне білета абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, названага ў білеце. Пры невыкарыстанні квітка на адным з участкаў месца анулююцца па ўсім далейшым маршруце, пасажыр не будзе прымацца да перавозкі на ўсіх наступных участках маршруту. У гэтым выпадку выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца.
Набытыя па спецыяльным кошце квіткі, у тым ліку пры камбінацыі спецыяльнага тарыфу з іншым тарыфам, з'яўляюцца незваротнымі. У выпадку адмовы пасажыра ад палёту выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, не вяртаецца.
"Белавія" ў рамках дзеючага 30-дзённага бязвізавага рэжыму ўвяла з 2 лістапада 2018 года эксперыментальныя тарыфы па большасці кірункаў рэгулярнай сеткі маршрутаў авіякампаніі да канца зімовага раскладу. Кошт авіябілетаў па некаторых напрамках зніжаны да 75%.
Спасылкі
[1] https://belta.by/society/view/spisok-aktsionnyh-napravlenij-belavia-popolnili-amsterdam-krasnodar-stokgolm-tel-aviv-333865-2019/
[2] http://belavia.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaviya-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaviya