Паведамленне аб задымленні на першым паверсе скурна-венералагічнага дыспансэра на вуліцы Медыцынскай паступіла ратавальнікам ранкам.
Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, работнікамі ўстановы праводзілася эвакуацыя персаналу і наведвальнікаў.
Тленне ў паветраводзе вентыляцыі было выяўлена пажарнай аўтаматыкай і ліквідавана да прыбыцця падраздзяленняў МНС добраахвотнай пажарнай дружынай аб'екта. З паліклінікі былі эвакуіраваны 100 чалавек. Усяго ў момант здарэння ў дыспансеры знаходзілася 259 чалавек, аднак эвакуацыя з галоўнага корпуса не спатрэбілася з-за адсутнасці там дыму, паведамілі ў МНС.
Прычына здарэння высвятляецца.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mns
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhary
[3] https://zviazda.by/be/tags/tryvoga