Больш як 1,5 тыс. фальшывых купюр канфіскавалі ў Беларусі ў 2018 годзе, большая іх частка - долары ЗША і расійскія рублі. Такая інфармацыя размешчана на сайце МУС, паведамляе [1] БЕЛТА.
Падробкі, як правіла, паступаюць з Расіі, радзей - з Польшчы, Літвы ці Украіны. За мяжой яны вырабляюцца на высакаякасным паліграфічным абсталяванні. "У большасці выпадкаў падробленая замежная валюта ўвозіцца ў рэспубліку ў прыватным парадку так званымі добрасумленнымі збытчыкамі. Яе абарот заканчваецца на этапе прад'яўлення грошай у пункты абмену валют, дзе і выяўляецца 98% фальшывак", - адзначылі ў МУС.
Што да падробак беларускіх рублёў, то летась было канфіскавана ўсяго 39 купюр. Пры гэтым айчынныя фальшыўкі характарызуюцца нізкай якасцю, так як у асноўным проста раздрукоўваюцца на звычайнай паперы з дапамогай прынтара. Раскрывальнасць такіх фактаў складае больш як 90%.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/bolee-15-tys-falshivyh-kupjur-izjjali-v-belarusi-v-2018-godu-333927-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/falshyvyya-groshy