Прафілактычныя мерапрыемствы будуць скіраваны на прапаганду захавання ўсімі ўдзельнікамі дарожнага руху правіл бяспечных паводзін, фарміравання прававой культуры і правапаслухмяных паводзін.
Як паведамілі ва УДАІ МУС, у апошнюю пятніцу месяца па ўсёй краіне інспектары ДАІ правядуць сустрэчы ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый, наведаюць установы адукацыі. Нагадаюць усім удзельнікам дарожнага руху аб іх правах і абавязках, аб правілах бяспечных паводзін на дарозе і ў транспарце, наступствах безразважных паводзін і незахавання ПДР, адказнасці за розныя парушэнні ў сферы дарожнай бяспекі.
Павышаная ўвага супрацоўнікаў ДАІ будзе нададзена растлумачэнню правіл бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху ў зімовых умовах, асаблівасцях пераходу праезнай часткі, у тым ліку ва ўмовах недастатковай бачнасці і пры галалёдзіцы, нагадаюць дарослым і дзецям аб небяспецы гульняў паблізу праезнай часткі, правілах выбару месцаў для катання на санках і цюбінгах.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dai
[2] https://zviazda.by/be/tags/pdr
[3] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka-na-daroze
[4] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka-gramadzyan