У Беларусі з суперажываннем адсочваюць сітуацыю ў Венесуэле. Пра гэта БЕЛТА [1] заявіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, адказваючы на пытанне аб тым, ці змянілася пазіцыя беларускага боку ў сувязі з апошнімі падзеямі [2] ў Венесуэле.
"Наша пазіцыя не змянілася. Мы з суперажываннем адсочваем сітуацыю ў Венесуэле. Лічым, што ўсе праблемныя пытанні павінны вырашацца самім венесуэльскім грамадствам і выключна шляхам мірнага дыялогу ў рамках прававога поля і Канстытуцыі. Венесуэльскі народ можа самастойна справіцца з узніклымі цяжкасцямі без ўмяшання звонку", - заявіў прэс-сакратар.
Што тычыцца беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Венесуэле, то інцыдэнтаў з імі не зарэгістравана. "Многія з іх знаходзяцца там у рамках выканання сацыяльнага заказу ўрада Венесуэлы, які і працягваюць выконваць", - сказаў Анатоль Глаз.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/mid-belarusi-venesuelskij-narod-mozhet-samostojatelno-spravitsja-s-voznikajuschimi-trudnostjami-333951-2019/
[2] http://zviazda.by/be/news/20190124/1548298407-lidar-apazicyi-venesuely-abvyasciu-syabe-prezidentam-yago-pryznau-tramp
[3] https://zviazda.by/be/tags/venesuela