Дзеячам навукі, работнікам навукова-даследчых інстытутаў і ўстаноў вышэйшай адукацыі
Дарагія сябры!
Віншую вас з прафесійным святам — Днём беларускай навукі.
Ваша прызванне — быць навукоўцам, весці грамадства па шляху прагрэсу — высокая і адказная місія.
Дзякуючы захаванню традыцый, інавацыйнай актыўнасці беларускіх даследчыкаў наша навука дынамічна развіваецца, прытрымліваючыся стратэгічных мэтаў дзяржавы, спрыяе эканамічнаму росту, умацаванню нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту краіны.
Перакананы, што вашы талент і працавітасць, прарыўныя навуковыя распрацоўкі будуць і надалей падтрымліваць міжнародны імідж Беларусі — краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.
Жадаю вам здароўя, натхнення і паспяховай рэалізацыі ўсіх ідэй і задум на карысць Радзімы і ў імя міру.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/navuka
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-belaruskay-navuki
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne-alyaksandra-lukashenki