У Лагойскім раёне на базе адпачынку "Плешчаніцы-2" прайшоў Міжнародны фестываль аматараў яздавога спорту «Паўночныя псы — 2019».
Гаспадары сібірскіх хаскаў, аляскінскіх маламутаў, паляўнічых лаек і аўчарак з Беларусі, Расіі і Украіны спаборнічалі ў жаркіх лыжных і санных гонках-забегах.
Сабачыя запрэжкі пераадольвалі лясную снегавую дыстанцыю ў паўтара, тры і шэсць кіламетраў.
Імі ўпраўлялі сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, вопытныя лыжнікі і наезднікі.
Нароўне з мужчынамі спаборнічалі жанчыны і, нават, падлеткі. Вясёламу баўленню ў суботні дзень на беразе плешчаніцкага вадасховішча спрыяла ідэальнае зімовае надвор’е, процьма экстрэмальных забаў, лазня і беларускія стравы, прыгатаваныя на марозным паветры.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/lagoysk
[4] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh
[5] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya