Амерыканскі лайфстайл-часопіс PureWow уключыў Брэст у спіс маладаследаваных месцаў [1], якія варта наведаць у 2019 годзе.
На думку выдання, Брэст несправядліва абдзелены ўвагай турыстаў.
"А шкада. Бо ў гэтым горадзе на беларуска-польскай мяжы ёсць шмат цікавых месцаў. Аматараў гісторыі пацешаць Брэсцкая крэпасць і археалагічны музей "Бярэсце", у якім прадстаўлены раскоп славянскай вёскі XIII стагоддзя. Згаладаліся? Паспрабуйце стравы нацыянальнай кухні, напрыклад бульбяную кашу, усяго за некалькі рублёў".
На жаль, часопіс не ўдакладняе, што за бульбяная каша і дзе ў Брэсце яе можна паспытаць.
Спасылкі
[1] http://www.purewow.com/travel/best-kept-secret-travel-destinations-2019
[2] https://zviazda.by/be/tags/brest
[3] https://zviazda.by/be/tags/byaresce
[4] https://zviazda.by/be/tags/chasopis
[5] https://zviazda.by/be/tags/turyzm