У Беларусі пачалася комплексная праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл. Кіруе ёй начальнік Генеральнага штаба - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Алег Белаконеў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе міністэрства абароны.
Аб’ектамі праверкі стануць органы ваеннага кіравання аператыўнага і тактычнага узроўняў, механізаваныя і танкавыя часці, падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый, родаў войскаў, тэхнічнага і тылавога забеспячэння. Мяркуецца, што з запасу будуць прызваны каля 1.400 чалавек. Дзеянні ўмоўнага праціўніка будуць імітаваць падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый.
Праверка скончыцца штабнымі трэніроўкамі і вучэннямі рознага ўзроўню з баявой стральбой.
Валяр’ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/praverka-uzbroenyh-sil
[5] https://zviazda.by/be/tags/uzbroenyya-sily