Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі за 2018 год перасягнуў $ 5 млрд, паведаміў сёння на выязной калегіі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ў Кобрыне міністр Леанід Заяц, перадае БЕЛТА [1].
"Да гонару сельгасвытворцаў, мы забяспечылі багаты ўнутраны спажывецкі стол кожнага грамадзяніна, а таксама рэалізацыю сваёй прадукцыі - ужо размянялі шосты мільярд па экспарце", - сказаў міністр.
Паводле яго слоў, на гэтую пяцігодку пастаўленыя амбіцыйныя задачы - Беларусь плануе выйсці на валавы ўнутраны прадукт у памеры не менш як $ 100 млрд, і сельскагаспадарчай галіны неабходна практычна ў 1,5 разы павялічыць аб'ёмы таварнай прадукцыі, каб забяспечыць фінансавыя патрэбнасці і падняць дабрабыт працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Для гэтага ўжо ў бягучым годзе трэба павялічыць вытворчасць прадукцыі не менш як на 5%, а ў 2020 годзе - не менш як на 3%.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/belarus-eksportirovala-v-2018-m-selhozproduktsii-bolee-chem-na-6-mlrd-334720-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/selgaspradukcyya