Цікавая творча-працоўная біяграфія ў работніцы Плешчаніцкага дома культуры, кіраўніцы дзіцячай батлейкі Яніны БАРЫЧЭЎСКАЙ. Яніна Андрэеўна скончыла Ленінградскі інстытут воднага транспарту, працавала інжынерам-канструктарам у сістэме ветраэнергетыкі, больш за дзесяць гадоў загадвала Заслаўскім загсам. З цягам часу вярнулася на сваю малую радзіму, звязала лёс з мастацкай самадзейнасцю, стала выступаць з сольнымі песеннымі нумарамі на канцэртах. Дзякуючы неспакойнаму і творчаму характару Яніна Андрэеўна загарэлася ідэяй аднавіць старажытны лялечны тэатр, і ўжо цэлы год плешчаніцкая батлейка вандруе па суседніх вёсках, цешыць малодшых школьнікаў і дашкалят. Цікава, што лялькі для спектакляў (а ў тэатральнай калекцыі каля трох дзясяткаў персанажаў) робіць сама Яніна Барычэўская.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya