Забег "ЗаКаханне" пройдзе ў сталічным парку Перамогі 9 лютага, старт намечаны на 10:00, піша агенцтва "Мінск-Навіны" [1] са спасылкай на арганізатараў.
Удзельнікам прапануюць трасу ў форме сэрца вакол Камсамольскага возера. Даўжыню дыстанцыі можна будзе выбраць: 1,5, а таксама 6 або 12 км. Маецца і альтэрнатыва - эстафетная гонка. Адзін з бегуноў павінен будзе пераадолець 1,5 км і адправіць на дыстанцыю партнёра, якому трэба прабегчы 4,5 км. Пасля фінішу ўсе ўдзельнікі будуць узнагароджаны памятнымі медалямі і паштоўкай з віншаваннем для блізкага чалавека.
Кожны, хто зарэгістраваўся, атрымае нумар удзельніка (і шпількі, каб яго прымацаваць да адзення), ваду і гарбату з печывам. Выдача стартавых пакетаў для мінчан - 7 лютага з 10:00 з 21:00 (месца ўдакладняецца), для іншагародніх - у дзень старту.
У выпадку неабходнасці, бегунам акажуць першую медыцынскую дапамогу. Акрамя таго, арганізатары паклапаціліся пра месцы для пераапранання і захоўвання рэчаў. Падрабязнасці можна даведацца тут [2].
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/__trashed-8/
[2] https://improve.by/zakahanne-2019/
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-usih-zakahanyh
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport
[5] https://zviazda.by/be/tags/beg
[6] https://zviazda.by/be/tags/marafon
[7] https://zviazda.by/be/tags/kahanne