«Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі за 2018 год перасягнуў мяжу ў пяць мільярдаў долараў. На гонар сельгасвытворцам, мы забяспечылі багаты ўнутраны спажывецкі стол, а таксама рэалізацыю сваёй прадукцыі, размяняўшы шосты мільярд па экспарце. На гэтую пяцігодку пастаўлены амбіцыйныя задачы: Беларусь плануе выйсці на валавы ўнутраны прадукт у памеры, не меншым за 100 мільярдаў долараў, і сельскагаспадарчай галіне неабходна практычна ў 1,5 раза павялічыць аб'ёмы таварнай прадукцыі, каб забяспечыць фінансавыя патрэбнасці і падняць дабрабыт працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Для гэтага ўжо сёлета трэба павялічыць вытворчасць прадукцыі не менш як на 5%, а ў 2020 годзе — не менш як на 3%».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekspert