Рэпер Кірыл Талмацкі, больш вядомы пад творчым псеўданімам Дэцл, памёр ва ўзросце 35 гадоў. Пра гэта паведаміў яго бацька Аляксандар Талмацкі ў Instagram.
«Кірыла больш няма», - напісаў бацька музыканта.
Канцэртны дырэктар Децла Павел Беленец распавёў агенцтву навін «Масква», што рэперу стала дрэнна ў ноч на нядзелю пасля выступу ў іжэўскім клубе. «Кірыл пайшоў у грымёрку, сеў у крэсла, яму стала дрэнна, ён страціў прытомнасць, яму выклікалі "хуткую", якая канстатавала смерць. Папярэдняя інфармацыя - спыненне сэрца», - удакладніў Беленец, дадаўшы, што дакладную прычыну паведаміць пазней пасля экспертызы.
Кірыл Талмацкі нарадзіўся ў Маскве ў 1983 годзе. Шырокую вядомасць рэп-выканаўцу прынёс дэбютны альбом «Хто? ты», які выйшаў у 2000 годзе. Альбом ўваходзіць у лік самых прадаваных у Расіі, яго наклад склаў больш за мільён асобнікаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/reper
[2] https://zviazda.by/be/tags/pamyor