У горадзе з'явілася незвычайная інтэрактыўная ўстаноўка.
Сіань зноў заваяваў папулярнасць у інтэрнэце. Фатаграфіі вялікага твару, які з'явіўся на адной з вуліц горада ў раёне Бэйлінь, хутка распаўсюдзіліся сярод карыстальнікаў дадатку WeChat, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
У Сіані з'явілася інтэрактыўная ўстаноўка ў выглядзе тэракотавага воіна, на якім кожны жадаючы можа "прымерыць" свой твар шляхам сканіравання і тэхналогіі 3D. Прадстаўнік аддзела транспартнага камітэта раёна Бэйлінь Цзяа Ян распавёў, што дадзеная ўстаноўка з'яўляецца арт-аб'ектам у рамках правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да Свята Вясны, і заклікана забаўляць турыстаў. "Спадзяемся, што яшчэ больш турыстаў і мясцовых жыхароў змогуць паўдзельнічаць у гэтай гульні і атрымаць незабыўныя ўражанні. Усе, хто прыехаў у Сіань, для нас - сіаньцы", - адзначыў Цзяа Ян.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya