Імкліва развіваецца ў Кітаі.
Цяпер па ўсім Кітаі даволі папулярнымі з'яўляюцца дастаўка ежы на дом, куплі тавараў праз інтэрнэт і паслугі O2O, гэтыя віды паслуг не толькі далі выгоды жыхарам ў хуткім гарадскім жыцці, але і спрыялі імкліваму развіццю "лянівай эканомікі", перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". [3]
Галоўная ў Кітаі платформа па электроннага гандлі Taobao апублікавала дадзеныя па спажыванні ў "лянівай эканоміцы". Згодна з прадастаўленымі дадзенымі, у 2018 годзе кітайцы выдаткавалі 16 млрд. юаняў на куплю тавараў і паслуг анлайн, што на 70% больш у параўнанні з 2017 годам. Прадстаўнікі, народжаныя пасля 1995 года, "самыя лянівыя", іх доля спажывання вырасла на 82% у параўнанні з 2017 годам.
Пад так званай "лянівай эканомікай" маецца на ўвазе спажывецкі попыт новага тыпу, яна зарадзілася дзякуючы жаданню людзей зэканоміць час і сілы і іх імкненню да выгоды. Услед за паскарэннем жыццёвага рытму, людзі больш часу прысвячаюць працы, паездкам з дома ў офіс і назад і грамадскае жыццё. яны не хочуць расходаваць свой час на пакупкі ў крамах, гатаваць ежу і прыбірацца, у такіх умовах зарадзілася "лянівая эканоміка".
Дзяўчына па прозвішчы Го, якая працуе ў адной кампаніі па фінансавых кансультацыям, лічыць, што ў сучасным грамадстве "лянівыя людзі", хутчэй за ўсё, адукаваныя, працавітыя і з высокім прыбыткам. Паколькі ім неабходна канцэнтравацца на кар'еры і прафесіі, яны аддаюць перавагу эфектыўна выкарыстоўваць свой вольны час, павышаць яго функцыянальнасць. Іх "лянівы попыт" спрыяе падзелу працы ў грамадстве, развівае новую мадэль эканамічнага росту.
Паводле прагнозаў такіх структур па рынкавых даследаваннях, як iResearch і Analysis International, мяркуецца, што летась маштаб рынку паслуг O2O ў Кітаі перавысіў 600 млрд. юаняў. Нельга адмаўляць, што "лянівая эканоміка" стала рэвалюцыяй у спажыванні. Яна імкліва расце, паколькі задавальняе разнастайны спажывецкі попыт людзей. На думку спецыялістаў, следам за ростам спажывання аб'ём "лянівай эканомікі" будзе павялічвацца.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya