Кітаец змайстраваў незвычайны лятальны апарат.
Кітаец Шу Маньшэн з дзяцінства цікавіцца авіяцыяй, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Пачынаючы з 2009 года, у вольны час ён пачаў самастойна праектаваць лятальныя апараты і займацца іх механічнай апрацоўкай. У сваім доме ён нават пабудаваў спецыяльную майстэрню.Шу Маньшэн распрацаваў больш за 20 лятальных машын, у тым ліку планер, верталёт, лёгкі лятальны апарат з нерухомым крылом і самалёты іншых тыпаў. Некаторыя яго лятальныя апараты пілатуемыя.
Шу Маньшэн сказаў, што на стварэнне апарата ў форме "лятальнага дыска", які ў пачатку снежня з'явіўся над зонай асваення новых тэхналогій Дунху горада Ухань і прыцягнуў увагу мноства жыхароў, сышло два месяцы і больш за 150 тыс. юаняў. Па словах вынаходніка, дадзены апарат, які абсталяваны чатырма турбіннымі маторамі, можа працаваць у двух рэжымах - пілатуемым і рэжыме дыстанцыйнага кіравання.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya