Кітай адправіў на захоўванне ў космас ДНК кітайскага тыгра пры дапамозе ракеты-носьбіта "Чанчжэн-11", перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Паведамляецца, што генны матэрыял, які адпраўлены на арбіту для захавання, быў атрыманы ад дарослага самца кітайскага тыгра па мянушцы Канкан з заапарка горада Гуанчжоу. Акрамя ДНК Канкана, у космас адправіліся гены іншых рэдкіх і важных жывёл і раслін, у тым ліку залацістай малпы, рысу, соі, дзьмухаўца.
На думку спецыялістаў заапарка Гуанчжоу, рэзервовае захоўванне ДНК кітайскага тыгра, які знаходзіцца пад найбольшай пагрозай знікнення, ва ўмовах нізкай тэмпературы і вакууму з'яўляецца карыснай практыкай у галіне абароны і рэзервавання генетычных рэсурсаў флоры і фаўны, што дапаможа ў пазбяганні рызык страты або разбурэння генетычных рэсурсаў.
Стала вядома, што кантэйнер, дзе змешчаны сухі парашок ДНК кітайскага тыгра, здольны маментальна спыніць доступ выпраменьвання і высокай тэмпературы, дзякуючы чаму гены раслін і жывёл могуць захоўвацца ў космасе вечна.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya