Летась у рамках уласнай праграмы вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта» пабудавала 65 электразарадных станцый (ЭЗС), з іх 35 — Mоdе3 і 30 — Mоdе4, паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім».
Цяпер агульная колькасць ЭЗС аб'яднання складае 80 адзінак, што дазваляе забяспечыць электрамабілям з сярэднім прабегам у 150 кіламетраў бесперашкодны праезд па тэрыторыі краіны. ЭЗС размешчаны на АЗС, на стаянках бізнес-цэнтраў, офісных будынкаў, жылых кварталаў, паблізу гісторыка-культурных і спартыўных аб'ектаў, паблізу буйных гандлёвых цэнтраў, а таксама на асноўных аўтадарогах краіны, у абласных гарадах і раённых цэнтрах. Сёлета «Беларуснафта» мяркуе значна пашырыць «электрычную» сетку — будзе ўведзена ў эксплуатацыю яшчэ 160 ЭЗС. Для параўнання: у гэтым годзе плануецца будаўніцтва васьмі і рэканструкцыя 16 аўтазаправачных станцый.
Як паведаміў nеft.bу [2] інжынер групы перспектыўнага развіцця новых энергетычных тэхналогій кампаніі «Беларуснафта» Максім Сусарэнка, кампанія мае намер пачынаючы з 2022 года ўстанавіць 20 суперхуткіх зарадных комплексаў. Сумарная магутнасць кожнага з іх складзе ад 2 МВт, а ўстаноўленая магутнасць адной станцыі — 475 кВт. Цяпер акумулятары ў электракарах змяняюцца вельмі хутка, адзначыў спецыяліст «Беларуснафты». Напрыклад, калі Nіssаn Lеаf, BMW і3 Fоrd Fосus Еlесtrіс першапачаткова прапаноўвалі рэальны запас ходу каля 130—160 кіламетраў, то ў іншых сістэмах гэтых мадэляў ён павялічыўся да 200—250 км. А да 2024 года запас ходу ў сярэднім складзе каля 350—400 кіламетраў.
Як вядома, «Беларуснафта» з 2014 года аказвае паслугу па зарадцы электрамабільнага транспарту на бязвыплатнай аснове. Як паведаміў Максім Сусарэнка, у ІІ квартале плануецца зрабіць паслугу платнай. Цана будзе ў межах 0,3 беларускага рубля за 1 кВт/г. Пры такім тарыфе кошт 100 кіламетраў шляху пры расходзе ў 18 кВт складзе каля 5 рублёў 40 капеек. Як заўважыў Максім Сусарэнка, гэта амаль у 2,3 раза танней, чым кошт прабегу аналагічнай адлегласці на аўтамабілі з рухавіком унутранага згарання. Пры сярэднім расходзе ў 8 літраў на 100 кіламетраў атрымліваецца 12 рублёў 20 капеек.
Ул. інф.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] http://www.neft.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarusnafta
[4] https://zviazda.by/be/tags/elektramabil