Уладзімір Краўцоў, старшыня Гродзенскага аблвыканкама:
«Энтузіясты, якія развіваюць арганічнае земляробства, заслугоўваюць падтрымкі і ўвагі з боку мясцовых улад. Арганічнае земляробства — перспектыўны напрамак у сельскай гаспадарцы. Важна, што ў Гродзенскай вобласці ёсць людзі, гатовыя яго развіваць, займацца ім. Мы заўсёды стараемся падтрымліваць фермерскі рух, прапрацуем варыянты вырашэння, якія б задаволілі ўсіх зацікаўленых. Арганічнае земляробства ў рэгіёне развіваюць не толькі фермеры. Напрыклад, ёсць цікавасць інвестара да стварэння такой буйной гаспадаркі».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert