Калі Пінск стаў сёлета культурнай сталіцай Беларусі, то Брэст аб'яўлены культурнай сталіцай Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Афіцыйная цырымонія надання статусу сталіцы адбудзецца ў красавіку. Тады Брэст прыме майстроў мастацтваў з дзяржаў — удзельніц СНД, пройдуць канцэрты і выстаўкі.
А на год запланаваны шэраг міжнародных мерапрыемстваў. У іх ліку — конкурс піяністаў, харэаграфічны фестываль, фестываль Дружбы, пасяджэнне бібліятэчнай асамблеі Еўразіі. І кожную імпрэзу будзе суправаджаць эмблема — лагатып культурнай сталіцы. Яна з'явіцца на вуліцах горада, на друкаванай і сувенірнай прадукцыі. Пасля правядзення конкурсу на найлепшую эмблему варыянт творчага калектыву ў складзе Уладзіміра Грыштука і Уладзіміра Любчука быў зацверджаны. Паводле слоў аўтараў, яны зашыфравалі ў лагатыпе знак сэрца, чалавека, сонца і кветкі, а яго цэнтральнай часткай выступае герб Брэста.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/snd
[4] https://zviazda.by/be/tags/brest
[5] https://zviazda.by/be/tags/kulturnaya-stalica-snd